ТЭМЫ
НУМАРУ"ФОРС-МАЖОР"
яшчэ наперадзе? Улады супакойваюць -
насельніцтва скупляе валюту
Пытанне тыдня: Ці можна прызначыць
лідэра?
Не дамося з сябе зрабіць "зомбі" -
эсэ Алега Аблажэя
СВАБОДА
4 / 2207 у PDF
Публікуецца на сайце з ласкавай згоды
Рэдакцыі газэты СВАБОДА
ад рэдакцыі
Як толькі зьявіліся першадрукары – зьявіліся і цэнзары. Было вынайдзена радыё – паставілі “глушылкі”. 15 гадоў таму нарадзіўся інтэрнэт. І адразу аўтарытарная ўлада пачала шукаць управу на яго. Пішуць, што ўрад РБ нядаўна закупіў у Кітаі “машыны для аўтаматычнай апрацоўкі” (ажно на 20 мільёнаў даляраў), каб кантраляваць сеціва і не дапускаць зьяўленьня ў ім словаў кшталту “Свабода”. Але ўсе гэтыя вынаходнікі забываюць, што свабода існуе ня ў тэкстах і не ў тэхнічных прыладах, а ў нашых з вамі галовах. Чым больш людзей будзе думаць і адчуваць сябе вольнымі, тым меней шанцаў у начальства нешта забараніць. Аб гэтым сьведчыць і досьвед газэты “Свабода”, якая адрадзілася ў вольным друку.
Цяпер нас можна таксама чытаць у інтэрнэце на адрасе:
www.vilnia.com
|