БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ЧАСОПІСЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 АБАЖУР

«АБАЖУР» - часопіс Беларускай Асацыяцыі Журналістаў
"Акурат на стыку вякоў Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі часопіса «Абажур»: у новы век з новым часопісам! Сімвалічна. І таму хочацца пачаць з віншаванняў, запрасіць калег да супрацоўніцтва. Безумоўна, мы віншуем былых чытачоў «Чацвёртай ўлады» з тым, што цяпер яны будуць атрымоўваць не бюлетэнь, а часопіс. Асабістая падзяка знаёмым па «ЧУ», а таксама новым аўтарам, што пагадзіліся супрацоўнічаць з «Абажурам». Аднак… даруйце за адступленне ад святочнай тэмы" - Уладзімер Дзюба, галоўны рэдактар, сябра БАЖ

Copyright © АБАЖУР
кантакт: abajur@tut.by 

 
 AKCENT BIAŁORUSKI

Redaktor naczelny, wydawca: Alaksei Dzikavitski tel. 0609976425, dzikavicki@wp.pl 
Skład graficzny: Alena Dzikavitskaya 
Ze strony Instytutu Kultury Białoruskiej w Warszawie współpracowali: Maryja Łucevič, Elwira Pieńkowska, Wioletta Rodak
Szczególne podziękowania dla Ludmiły Zach; podziękowania dla: Władzimiera Michnieviča, Jarosława Iwaniuka, http://kamunikat.net.iig.pl/, Dominiki Diakiewicz 
Szczere podziękowania autorom z Polski i z Białorusi za materiały napisane bez żadnych honorarium
Strona internetowa: http://kamunikat.net.iig.pl/akcent.htm 
e-mail: akcent.bialoruski@gazeta.pl 

 
 Annus Albaruthenicus / Год Беларускі

Annus Albaruthenicus / Год Беларускі - часопіс, які раз у год выдае Згуртаваньне Villa Sokrates. СЛОВА РЭДАКТАРА Вось Annus Albaruthenicus (Год Беларускі). Першы выпуск. Пэрыёдык, прысьвечаны беларускай літаратуры, але іначай. Не столькі для Беларусаў, колькі менавіта для тых, хто цікавіцца ёю. Таму не пабеларуску, а на мовах Эўропы. Выдавецкая канцэпцыя адназначная: пра беларускае не пабеларуску, а пабеларуску небеларускае. Гэта дзеля прыжываньня беларускага ў шырокім сьвеце і таго-ж сьвету прыжываньня ў беларускім. Арыентуемся не на шэдэўры, а на пульс літаратурнага жыцьця нашага часу. Гэта дае магчымасьць жывога ўдзелу ў ім. (Сакрат Яновіч, рэдактар) кантакт: villa.sokrates@free.art.pl 

 
 ARCHE - часопіс кніжных аглядаў, інтэлектуальнай аналітыкі і добрай літаратуры

Aд зacнaвaльнika. ARCHE бyдзe выxoдзiць y Meнcky. Kaлi Heзaлeжнacць caпpaўды мoжa быць здaбытaя й зacвoeнaя тyт i цяпep, дыk гэтae «тyт» пaвязaнa з Meнckaм. Яk kaжa caвeцkaя пpыkaзкa: дaй фaшыcтy нaжoм пaд paбpo — зpoбiш людзём дaбpo.
Mы бyдзeм нapoдным чacoпicaм — для ўcix тыx, xтo xoчa жыць пa-cвoймy i гaвopыць пa-cвoймy; бo kyльтypa — гэтa любoў дa cвaйгo лaдy жыцця.
Kaб зaжыць пa-cвoймy, тpэбa пa-cвoймy дyмaць.
ARCHE бyдзe чacoпicaм вoльнae нapoднae дyмki, kaб acэнcoўвaць бeлapyckyю => cycвeтнyю pэчaicнacць яk y мacтaцkiм i фiлacaфiчным, тak i ў пaлiтычным cэнce. Mы з acцяpoгaй cтaвiмcя дa любыx пpaявaў iнтэлekтyaльнaгa i мacтaцkaгa cнaбiзмy, бaючыcя iлюзii, caмaпaдмaнy.

 
 Асамблея - часопіс грамадзкіх актывістаў

Асамблея. Часопіс грамадзкіх актывістаў, сакавік 2004
Усе матэрыялы могуць быць выкарыстаныя ў поўным альбо частковым аб’ёме толькі са спасылкай на “Асамблея ”. Аўтары апублікаваных артыкулаў нясуць адказнасьць за дакладнасьць фактаў.
Рэдакцыя можа не падзяляць меркаваньні аўтараў. Рэдакцыя пакідае за сабой права публікаваць артыкулы дзеля палемікі. 
Галоўны рэдактар Сяргей Ёрш
Дызайн, вёрстка – Аляксей Чарняеў
кантакт: ngo@belngo.info
www.belngo.info 

 
 Białoruskie Zeszyty Historyczne / Беларускі Гістарычны Зборнік

Kolegium redakcyjne: Wiesław Choruży, Doroteusz Fionik, Helena Głogowska, Sławomir Iwaniuk, Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz, Małgorzata Moroz, Anatol Wap
Redaktor: Eugeniusz Mironowicz; Skład: Aleksander Maksymiuk; Korekta: Witalis Łuba
Wersja WWW: KAMUNIKAT
Wydawca: Białoruskie Towarzystwo Historyczne; Adres redakcji: 15-959 Białystok, ul. Zamenhofa 27, tel. 743 50 22; e-mail: bzh@wp.pl ; Nakład: 500 egz.

 
 Беларускі Гістарычны Агляд

Беларускі Гістарычны Агляд - навуковы часопiс; выходзiць два разы на год.
Галоўны рэдактар Генадзь Сагановiч Рэдакцыйная Рада: Даніэль Бавуа (Універсітэт Парыж I — Сарбона) , Моніка Банькоўская (Цэнтральная бібліятэка Цюрыха), Юліюш Бардах (Варшаўскі універсітэт), Дарыюс Вілімас (Інстытут гісторыі Літвы), Сантэ Грачыёці (Рымскі універсітэт Сапіенца), Джым Дзiнглi (Лонданскі універсітэт), Астрыд Зам (Мангаймскі універсітэт), Андраш Золтан (Будапешцкі універсітэт імя Л.Этвеша), Андрэй Катлярчук (Універсітэт Стакгольму), Вiтаўт Кiпель (Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Нью–Ёрк), Бернгард К’яры (Цэнтр ваенна–гістарычных даследаванняў, Патсдам), Алег Латышонак (Беластоцкі універсітэт), Райнэр Лінднэр (Канстанцкі універсітэт), Мiкола Нiкалаеў (Расійская нацыянальная бібліятэка), Рышард Радзік (Люблінскі універсітэт імя М. Кюры–Складоўскай), Гартмут Рус (Берлінскі універсітэт), Юры Туронак (Інстытут славістыкі ПАН), Ганна Харашкевіч (Інстытут славяназнаўства РАН), Наталля Якавенка (Кіева–Магілянская Акадэмія) 
Адрас рэдакцыi: п.с. 124; 220050 Менск; Беларусь
Тэлефон: +375 (029) 667-29-52
E-mail: bhr@tut.by  
On-line: http://bha.cjb.net  
Прадстаўнік БГА ў ЗША - Лявон Юрэвіч lyurevich@nypl.org  
© "BHR-BHA" 1996-2005

 
 Беларускі Рэзыстанс 1 / 2004 г.

БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС - часопіс найноўшай гісторыі Беларусі; Заснаваны ў 2004 г. у Менску.
Заснавальнік — выдавецтва “Беларускі Рэзыстанс”; Галоўны рэдактар: Сяргей Ёрш kambatant@yahoo.com 
Намесьнік галоўнага рэдактара: Андрэй Барткевіч; Кантактныя адрасы: rezystans@yahoo.com 
rezystans2004@yahoo.com Падпісаны да друку 20.02.2004
Надрукаваны: Украіна г. Чарнігаў, Друкарня “Промінь”. Раздрукавана з арыгінал-макета заказчыка. Замова: 185. Гарнітура: Times; Наклад 299 асобнікаў.

  
 Беларускія Ведамасьці

Беларускія Ведамасьці - адзіны беларускі часопіс (бюлетэнь) адраджэнскага кшталту. Выдаецца з 1996 г. З 2000-га - выключна на ахвяраваньні беларусаў за мяжой (найперш - новай эміграцыі), беларускіх арганізацыяў і, дзякуючы ахвярнай працы рэдакцыі ды сяброў Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ.
"Беларускія Ведамасьці" выходзяць ужо ўсё радзей і радзей. Далучайцеся да дапамогі на выданьне "Беларускіх Ведамасьцяў". Ад гэтага залежыць друкаваньне бюлетэня.
(Рэдакцыя)
крыніца: http://www.zianonpazniak.de/ 

 
 Белорусский Сборник

© Белорусский Сборник. Статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии, Выпуск 1, Российская Национальная Библиотека, Санкт-Петербургская Ассоциация Белорусистов, Санкт-Петербург, 1998.  кантакт: papers@nlr.ru 
Белорусский сборник является первым изданием совместного научного и издательского проекта национальных библиотек России и Белоруссии. представляет читателю материалы проходящей в Российской национальной библиотеке ежегодной конференции “Санкт-Петербург и белорусская культура”. Предназначен для научных работников гуманитарного профиля, а также для широкого круга читателей...

 
 БЕЛЬСКІ ГОСТІНЭЦЬ

Бельскі Гостінэць. Краязнаўча-Культурны Часопiс
Адрас: Szkoła Podstawowa Nr 3 w Bielsku Podlaskim, ul. Poniatowskiego 9, 17-100 Bielsk Podlaski
Галоўны рэдактар: Дарафей Фiёнiк. Рэдагуе калектыў: Валянцiна Бабулевiч (сакратар рэдакцыi), Iрэна Кулiк, Давiд Рошчэнко, Жанэта Роля, Мiхал Стэпанюк, Кася Сулiма, Томэк Сулiма, Марэк Хмур 
Выдаецца ў рамках Культурна-Адукацыйнай Праграмы: Bielsk Podlaski - Serce Pogranicza 

 
 Гістарычны Альманах

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ - навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс, 1998 №1 
© Гістарычны альманах 1998; кантакт: smalian2001@tut.by 
Часопіс выразна падзелены на дзве часткі. Навуковая частка (Гісторыя) - гэта артыкулы, публікацыі, рэцэнзіі, навуковая хроніка. Краязнаўчая частка (Краязнаўства) - адлюстраванне бягучага краязнаўчага жыцця, матэрыялы канферэнцый, семінараў і іншых збораў, навукова-метадычныя матэрыялы, папулярныя тэксты, лісты краязнаўцаў, першыя публікацыі маладых аўтараў, краязнаўчы каляндар, падборкі матэрыялаў па гісторыі асобных паселішчаў і мясцовасцей і інш. Размеркаванне тэкстаў па раздзелах адбываецца паводле іх зместу. Навуковая ступень, пасада, узрост, рэгаліі аўтара ў разлік не прымаюцца. Рэдакцыя спадзяецца на поспех задуманай справы. Праз пэўны час плануецца распачаць падрыхтоўку да афіцыйнай рэгістрацыі часопіса з мэтай павелічэння яго накладу. 

 
 ДЗЕЯСЛОЎ

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас:
— сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай;
— сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады;
— сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе.
Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літаратурна-мастацкімі часопісамі “Полымя”, “Нёман”, “Маладосьць”, “Крыніца”, тыднёвікам “Літаратура і мастацтва”, а таксама над Саюзам бе­ларускіх пісьменьнікаў як арганізацыяй уцэлым – ёсьць таму прыкладам і доказам.
Рэдакцыя Барыс Пятровіч (Сачанка) - галоўны рэдактар, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч - намесьнікі галоўнага рэдактара, Анатоль Івашчанка, Міхась Скобла; сайт: http://www.dziejaslou.by 
кантакт: 220089 г. Менск-89, а/с 73
e-mail: dzieja@tut.by dzieja@list.ru 

 
 DRUVIS

DRUVIS. Almanach Centru etnakasmalohiji "Kryŭja" - працягвае традыцыі часопісу "Kryŭja", публікуе штудыі супрацоўнікаў цэнтру і іншых беларускіх і замежных навукоўцаў, прысьвечаныя традыцыйнай культуры беларусаў, літоўцаў, латышоў і іншых індаэўрапейскіх народаў. DRUVIS — слова не выпадковае і не чужое нашай традыцыі. Яно вяртае нас ня толькі да старавечнага сьветацяму, у якім дрэва (дуб) — вельмі важны сымбаль веры, даўніны, моцы і здароўя; яно задае цэлы шэраг прасторава-часавых парамэтраў нашай культуры (лес супраць стэпу, дрэва супраць "рызомы", Поўнач супраць Поўдня), пазначае выбар уласнай, свойскай этнічнай ідэнтычнасьці.
Кантакт: а/с 342, 220050 Менск, Беларусь
kryuja@tut.by

 
 ЗАПІСЫ Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва

ZAPISY (Notes) is a continuation of the series which began its publication in 1952, by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.Volums 1-6 were published in 1952-54 in New York; the following 5 volumes (1-5) were printed in 1962-70 in Munich, Germany. Beginning with vol.12(1974) the ZAPISY have been published in New York,U.S.A. кантакт: lyurevich@nypl.org
The basic concept of the series is to publish articles that, regardles of approach or subject, will command the attention of our readers in the several countries of the Belarusan diaspora, those in homeland, and in the scholarly world at large; and will make a contribution to the various spheres of interest which are embraced without becoming so recondite that they can be appreciated by only a small circle of specialists. This goal presents a constant challenge to the Editorial Board and to our contributors. We find that part of what we are doing is engaging the nation in a quest for its identity. The Belarusan people are passing through a trying period, nudging forward, trying out and embracing new understandings, shedding old fears as they go.With the perspective of history, one can view this neuralgic process as the labor pains of national rebirth. 

 
 ЗЯМЛЯ N

«Эміграцыя — гэта сьмерць...» (Л. Троцкі) ...Але калі эміграцыя — гэта сьмерць, то і сьмерць — гэта эміграцыя (альбо вяртаньне з эміграцыі дахаты — гэта ўжо як каму падабаецца). За гэта, між іншым, можна і выпіць — дзеля таго сярод катафалькаў прытуліўся «Буфэт фуршэтны з мэханічным прыводам». Summary. Цяпер вы разумееце, чаму мы прысьвяцілі першы нумар нашага часопісу такой, здавалася б, дастаткова прыватнай тэме, як эміграцыя, і чаму гэты нумар павінны стаць настольнай кнігай кожнага сьмяротнага. 
P. S. Тут, дарэчы, прыгадваюцца таксама аб’явы ў расейскіх газэтах: «Пераношу магілы з краін СНД у далёкае й блізкае замежжа». Кажуць, што падобныя паслугі карыстаюцца пэўным попытам — некаторыя з тых, каго лёс закідвае на чужыну, шкадуюць і сумуюць толькі па адным — па родных магілках. Дык чаму ж за разумную плату не перанесьці іх у межы дасягальнасьці? 
Яшчэ крыху — і можна будзе казаць пра новую хвалю эміграцыі...  кантакт: zn@medisont.com 

 
 КАЛОСЬСЕ

Часопіс Таварыства Вольных Лiтаратараў
Рэдакцыйная калегія: Аляксандар Айна, Алесь Аркуш (выдавец), Уладзімер Арлоў, Лявон Вашко, Юры Гумянюк (тэхнічны рэдактар), Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Ганна Кісліцына, Уладзімер Лобач, Алег Мінкін, Вінцэсь Мудроў (стыль-рэдактар), Ігар Сідарук, Лера Сом, Мікола Хаўстовіч, Сяргей Шыдлоўскі
кантакт: freelit@polotsk.unibel.by 

 
 КАМУНІКАТ

Бюлетэнь Беларускай Службы Радыё Палёнія кантакт: bielarusk@radio.com.pl 
Радыё Палёнія – Праграма для Замежжа Польскага Радыё – частка грамадзкага радыё. Задача Радыё Палёнія - інфармаваць пра падзеі ў Польшчы, напрамкі польскай замежнай палітыкі, перадаваць навіны на тэму эканомікі, у тым ліку бізнэсу й замежных інвэстыцыяў. Радыё Палёнія дае слухачом аб’ектыўную і ўсебаковую інфармацыю пра Польшчу й польскі пункт гледжаньня на падзеі ў рэгіёне й сьвеце. Нашыя перадачы паказваюць жыцьцё польскага грамадзтва, ягоныя навуковыя й культурныя дасягненьні. Усе гэтыя тэмы асьвятляюцца й ў КАМУНІКАЦЕ.

 
 КРАЙ - KRAJ

Ідэя стварыць часопіс, прысвечаны супольнай гісторыі, сённяшнему жыццю і перспектывах грамадскага і культурнага развіцця трох сучасных незалежных краін – Беларусі, Польшчы і Літвы, – якія калісьці шмат стагоддзяў складалі адну дзяржаву, упершыню нарадзілася тры гады таму ў даждлівы восеньскі вечар падчас нетаропкай размовы з маім калегам і даўнім сябрам Сяргеем Даніленкам за шклянкай добрага віна ва ўтульнай кавярні універсітэцкага гатэля ў Варшаве. І нарадзілася, мусіць, не выпадкова, бо ў той час мы стажыравалі у Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук, дзякуючы навуковай стыпендыі, атрыманай з ласкавай руплівасці менавіта Ежы Гедройца, які нарадзіўся ў Мінску, быў літоўцам па паходжанні і палякам па самасвядомасці, аднак вымушаны больш паловы свайго веку жыць і памерці ў Парыжы. Чалавека, які стаўся адным з сімвалаў польскай нацыянальнай ідэі ХХ стагоддзя, але ніколі, да самага канца свайго жыцця не забываўся ні пра свае этнічныя карані, ні пра сваю малую радзіму.  кантакт: epostbox@tut.by

 
 НІВА - тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае.
Выдавец газеты: Праграмная рада Тыднёвіка „Ніва”
Адрас для карэспандэнцыі
Rada Programowa Tygodnika „Niwa”
15-959 Bialystok, ul. Zamenhofa 27
POLAND
tel./fax (+48 85) 743 50 22 
кантакт: redakcja@niva.iig.pl 

 
 Палітычная Сфэра

Палітычная сфера. Навуковы часопіс.
Рэдакцыйная Рада: Васілевіч Наталля, Казакевіч Андрэй, Чавусаў Юрый, Чуліцкая Таццяна, Ягораў Андрэй.
кантакт: political_sphere@yahoo.com

 
 ПАМІЖ

Людзі стаміліся чакаць канца ўсяго й вырашылі адзначыць пачатак нечага (нічога?) -- так званай Новай эры. Замест ночы (аднойчы) яны зрабілі дзень і пусьцілі дождж з дробненькіх кавалачкаў залатой поблесы, што засталіся пасьля аздабленьня сусьветнага дрэва на Перадапошні новы год. Але сьвята не адбылося, бо самі ж гэтыя людзі паставіліся зь недаверам да сваёй сваволі, што сталася для іх чарговым самападманам. Не абвінавачвайце іх у браку лёгікі -- людзей эпохі Пасьля *. “Маніфэст на электрычным крэсьле” нашага Ніцшэ** вывучаюць у ВНУ. Свабода -- наш Артэфакт. Бясконцая спіраль існаваньня -- перманэнтныя спіралькі, мноства кучарашак, што зіхацяць на электрычным сонцы, якое калі-небудзь перагарыць. Мы?.. Усё й нішто. (О бедны Гамлет!) Пасьля ўсяго і перад нечым (нічым?) -- паміж. Скразьнякі нішто блукаюць па калідорах нечага -- стрэлка компаса ператварылася ў вентылятар. На гадзіньніку -- прамежкавы час. Нашае Іншае. Шкляныя перліны, крышталь, люстэрка, адбіткі -- калейдаскоп -- сьцежкі паміж магчымым і наяўным, бязьмежжа -- размаітае мноства непражытых Жыцьцяў.  кантакт: czasopis_pamiz@tut.by 

 
 Праўнік - часопіс юрыстаў і палітолягаў

Друкаваны часопіс ёсьць часткай і лягічным працягам web-праекту www.praunik.org па насычэньні айчыннай юрыдычнай прасторы ўзорамі незалежнае беларускамоўнае аналітыкі. У нумары зьмешчаны артыкулы з наступных галінаў: агульная тэорыя, гісторыя й філязофія права; міжнароднае права; канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права; крымінальнае права й працэс, крыміналёгія; цывільнае права й працэс, гаспадарчае права й працэс; працоўнае права; іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка; беларуская юрыдычная тэрміналёгія; паліталёгія й сумежныя дысцыпліны; інтэрвію. Асьвятляюцца як тэарэтычныя праблемы (натуральна права: пытаньне пра фундамэнт этыкі й права, эўрапеізацыя як выклік праўнай гісторыі, уводзіны ў трактаваньне свабоды слова Эўрапейскім судом у Стразбурзе, складанае грамадзянства, Канстытуцыя Эўразьвязу), так і практычная казуістыка (судовая практыка па справах аб выкраданьнях маёмасьці, купля-продаж нерухомасьці, праўная ахова сумежных правоў, рэгуляваньне заёмнай працы, выпрабавальны тэрмін работніка). Асобнае месца займае паліталягічная сэкцыя (праблематыка міграцыі у Эўропе, паўночнакаўкаскі рэгіён, уплыў асацыяцыяў грамадзянаў на прыняцьце палітычных рашэньняў, тэорыя справядлівай вайны).

 
 СПАДЧЫНА

Спадчына 4/2002. Новы, хаця і запозьнены, нумар "Спадчыны", новага фармату і стылістыкі, надзвычай багаты на ілюстрацыі, мае тэму "Прыватная ўласнасьць". Большасьць матэрыялаў спрабуюць змадэляваць "буржуазную Беларусь" і зрэвізаваць апошняе стагодзьдзе гісторыі краю, абраўшы за пункт адліку 1902 г. - год заснаваньня Грамады і меркаванае сьмерці Міхала Мацкевіча, прататыпа Міхала з "Новае зямлі". 96 с.
кантакт з Рэдакцыяй: Аляксей Хадыка p_university@open.by 
Алесь Белы bely@infonet.by 
Можна замовіць: http://www.nn.by/knihi/index.htm 

 
 ТЭРМАПІЛЫ

ТЭРМАПІЛЫ, Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс - выдае Беларускае Літаратурнае Аб'яднаньне "Белавежа" 
У добры час. Аддаём у рукі шаноўнага чытача першы нумар літаратурна-мастацкага і беларусазнаўчага часопіса "Тэрмапілы" (грэц.: Гарачыя вароты). Ён не з'яўляецца непасрэдным працягам літаратурнай старонкі "Белавежа", якая закончыла свой выхад на 460 нумары, здзейсніўшы сваю арганізацыйна-выдавецкую ролю. Наш беларускі літаратурны рух у Польшчы набывае з гэтым выданнем новыя магчымасці — найперш для пулікацый "даўжэйшых" жанраў прозы, эсэ, сцэнічных твораў, крытычных артыкулаў, рэцэнзій.
Хочацца спадзявацца, што ад самага пачатку часопісу будзе ўласціва формула адкрытасці ў тым сэнсе, што ён стане месцам сустрэчы для ўсіх, хто хоча творча займацца беларускім прыгожым пісьменствам, беларускаю культураю і іх даследаваннем, як у нас, так і па-за межамі Польшчы.

 
 TERRA ALBA 

Першы том новага беларускага навуковага перыядычнага выдання TERRA ALBA складаюць працы па праблемах вывучэння гістарычных заканамернасцяў і сучаснага стану літаратурнага працэсу на Беларусі, беларускага фальклору, мовы мастацкай літаратуры і іншых пытаннях, якія абмяркоўваліся на Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства”, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Матэрыялы рознабаковых даследаванняў творчасці апошняга прадстаўлены ў асобным раздзеле зборніка.  кантакт: epostbox@tut.by

 
 TERRA HISTORICA 

TERRA HISTORICA, Менск ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР: Наталля ГАРДЗІЕНКА, намеснікі: Наталля АНОФРАНКА, Алег ГАРДЗІЕНКА макет: Наталля ГАРДЗІЕНКА, вокладка: Лявон РАМАНЧЫК Часопіс не мае ніякага дачынення да МГА “Historica”.  кантакт: terrahistorica@tut.by Часопіс “Terra historica” — новае гістарычнае выданьне, якое складаецца з працаў маладых гісторыкаў. Артыкулы, што зьмяшчаюцца ў нумары, уздымаюць актуальныя пытаньні сучаснай гістарыяграфіі: канфэсійнае пытаньне, “жаночая гісторыя”, “мікрагісторыя”. На старонках часопісу зьмяшчаюцца цікавыя матар’ялы нацыянальнага руху з часоў Другой сусьветнай вайны… Выданьне адрасаванае як спэцыялістам, так і аматарам айчыннай гісторыі.

 
 ФІЛАМАТЫ

Філаматы. Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)»
Выдаецца з красавіка 1999 года. Для ўнутранага карыстання ў грамадскай арганізацыі. Распаўсюджваецца бясплатна. Галоўны рэдактар Юрый Хадыка
Адрас рэдакцыі: 220012 Мінск, вул. Талбухіна, 17–16. Тэл./факс (017) 266-07-97 
e-mail: p_university@open.by 

 
 ФРАГМЭНТЫ філязофіі, культуралёгіі, літаратуры - сярэднеэўрапейскі культурны агляд

ФРАГМЭНТЫ філязофіі культуралёгіі літаратуры
заснавальнікі: Ігар Бабкоў, GICentras (у Літве).
рэдакцыя: Уладзімір Абушэнка, Валянцін Акудовіч (заступнік галоўнага рэдактара), Уладзімір Мацкевіч, Ігар Бабкоў (галоўны рэдактар), Максім Жбанкоў, Сяргей Санько (заступнік галоўнага рэдактара).
рэдакцыйная рада: Ігар Бабкоў (Менск), Аляксандра Гужон (Парыж), Мікола Рабчук (Кіеў), Кшыштаф Чыжэўскі (Сэйны), Ян Максімюк (Прага), Сяргей Шупа (Вільня), Канстантын Оруш (Сафія-Загрэб), Алеш Дэбеляк (Любляна), Лявон Юрэвіч (Ню-Ёрк), Тарас Возьняк (Львоў), Сяргей Санько (Менск), Тадэвуш Камэндант (Варшава), Алена Гапава (Менск).
навуковая рада: Альфрэд Майхровіч, доктар філяз. навук, член-кар. НАН Беларусі; Уладзімір Конан, доктар філяз. навук; Міхаіл Крукоўскі, доктар філяз. навук; Генадзь Цыхун, доктар філял. навук; Адам Мальдзіс, доктар філял. навук; Анатоль Лягчылін, канд. філяз. навук; Іван Саверчанка, доктар філял. навук; Марына Мажэйка, доктар філяз. навук.
Юрыдычны адрас: Менск 220036, П.С. 24
Пасьведчаньне аб рэгістрацыі № 730
кантакт: frahmenty@knihi.com 

 
 ШУФЛЯДА

ШУФЛЯДА, Часопіс Найноўшае Гісторыі, Commentarii Historiæ et Culturæ Рэдактар Алег Дзярновіч Адрас для допісаў: а/с 71 Менск 220123 кантакт: anh@belsonet.net
© Шуфляда © Вокладка: Андрэй Фядорчанка
Athenaeum з уласьцівай яму настойлівасьцю працягвае свой праект у галіне Найноўшае гісторыі, у тым ліку выданьне часопісу “Шуфляда”. Усё ж мяне не пакідае думка пра функцыі гэтага часопіса, які ня можа пахваліцца частатою выхаду, але падрыхтоўка якога заўжды патрабуе часу. Дапамога нечакана можа прыйсьці з факстротам. 13 красавіка 2001 году, калі праца над тэкстамі “Шуфляды – 2” была скончаная і мае калегі займаліся ўжо макетаваньнем, у Менску выконваўся твор Джона Адамса “Ніксан у Кітаі”. Дырыжыраваць Сімфанічным аркестрам у Менск з Мічыгану прыляцела Карэн Ніксан Лэйн. Сама опэра Адамса вядомая сваёй авангардысцкай тэхнікай, але ў афішы асоба значыўся факстрот для аркестра “Танцы старшыні” (вядома, старшыні Мао). Няма сэнсу пераказываць уражаньні ад музыкі, але можна працытаваць радкі са сцэнару: «… Мадам Мао зьявілася на прэзыдэнцкі банкет “няпрошанаю госьцяй”. Спачатку яе заўважылі, калі яна стаяла сярод сталоў, на шляху афіцыянтаў. Праз некалькі хвілін яна прыносіць скрынку з папяровымі ліхтарыкамі і развешвае іх у зале; потым здымае верхняе адзеньне і застаецца ў сукенцы, якая моцна абцягвае яе ад шыі да пятаў, з высокім разрэзам да бёдраў. Яна падае сыгнал аркестру і пачынае танчыць у адзіноце. Мао заўважае яе. Ён саскоквае са свайго партрэту на сьцяне і яны танцуюць факстрот разам. Яны зноў у Йенане, танчаць пад гукі грамафону…»

 
 CZASOPIS

Nr indeksu 355035, ISSN 1230-1876. Wydawca: Stowarzyszenie Dziennikarzy Białoruskich. Adres redakcji:
Białystok, ul. Lipowa 4/221. Adres do korespondencji: „Czasopis", 15-001 Białystok, skr. p. 262. E-mail: czasopis@free.ngo.pl  www.slonko.com.pl/czasopis lub: www.kamunikat.net.iig.pl/czasopis.htm Tel. (085) 653 79 66 Redaktor Naczelny: Jerzy Chmielewski, tel. 0502 661316. Zespól redakcyjny: Wiesław Choruży, Helena Kozłowska-Głogowska, Sławomir Iwaniuk, Sokrat Janowicz, Jerzy Sulżyk. Projekt graficzny: Leon Tarasewicz. Stali spółpracownicy:
Maciej Chołodowski, Aleś Czobat (Grodno), Grzegorz Dąbrowski, Tamara Fic, Joanna Gościk, Jury Humianiuk (Grodno), Mirosława Łuksza, Michał Mincewicz, Krzysztof Stepaniuk, Michał Wróblewski, Dorota Wysocka.
Беларускі грамадска-культурны часопіс, прысвечаны пытанням сучаснасці, гісторыі, літаратуры i мастацтва, месца чалавека ў свеце. Форум думкі беларусаў i ўсіх тых, каму блізкая беларуская тэматыка. Пазіцыі аўтараў тэкстаў не заўсёды адпавядаюць пазіцыям рэдакцыі. Не публікуюцца матэрыялы, якія прапагандуюць камуна-фашызм, расізм, нацыянальную варожасць.
Artykuły i listy publikowane są - o ile autornie życzy sobie inaczej - w języku oryginału: po polsku lub białorusku. Redakcja zastrzega sobie prawo do skrótów, zmian tytułów i redagowania nadesłanych tekstów.

кантакт: kamunikat@net.iig.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster