БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - najwi?kszy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
ЗЯМЛЯ N      N* 1
Юрась Барысевіч 

Аднойчы ў Амэрыцы


Напэўна, ня ўсе памятаюць з падручніку геаграфіі, што адна з правінцыяў кантынэнтальнага Кітая мае дзіўны назоў Унутраная Манголія. Свая ўнутраная Манголія (Бурація й Калмыкія) ёсьць і ў Расеі. На пачатку 1920-х гадоў у колах беларускай савецкай інтэлігенцыі й палітычных дзеячоў Заходняй Беларусі была папулярнай ідэя так званай «мангалізацыі Беларусі» — стварэньня з польскай альбо савецкай часткі Беларусі (ці лепш — з абедзьвюх) буфэрнай дзяржавы паміж Усходам і Захадам. Меркавалася, што кіраваць новай краінай будзе кааліцыйны ўрад бальшавікоў, эсэраў і сацыял-дэмакратаў, а афіцыйнай рэлігіяй побач з рознымі хрысьціянскімі й марксысцкімі канфэсіямі меўся быць абвешчаны будызм. Напамінкам пра гэты сьмелы праект доўгі час служыў назоў вёскі Манголія ў Круглянскім раёне.

Круглянскі раён увогуле можа прэтэндаваць на статус аўтаномнага глёбуса (аўтаномнага, бо краіны й кантынэнты на ім маюць іншыя абрысы й каардынаты). Найбольш таямнічае месца на гэтым глёбусе — руіны вёскі Амэрыка. Людзі там ужо не жывуць: некалькі гадоў таму абарыгены перасяліліся на нейкі іншы, больш шчасьлівы кантынэнт — цяпер трэба ствараць амэрыканскую цывілізацыю нанова.

З гэтай мэтай пэўны час таму прадстаўнікі менскага Таварыства дружбы з зазямельнымі народамі наладзілі выведвальную экспэдыцыю па Амэрыцы і яе ваколіцах. У склад экіпажу двух чацьвераколых караблёў увайшлі мастацтвазнаўцы Міхал Баразна і Яўген Шунейка, кіраўнікі Беларускага Фонду Сораса Пітэр Бёрн і Алесь Анціпенка, мастак пахавальных абрадаў Артур Клінаў і некалькі Джорджаў Вашынгтонаў у нашых кішэнях. Для заакіянскага амэрыканца Пітэра Бёрна паездка ў беларускую вёску мела й дадатковы сэнс сустрэчы з новай, але ўжо зруйнаванай радзімай. Па крыві часткова індзеец, Бёрн ня мог не ўзгадаць лёс дакалюмбавых цывілізацыяў.

Беларуская Амэрыка ўяўляе сабой бязьмежнае поле і — на ўзьлесьсі — некалькі напаўразбураных хатаў. Цяжка пералічыць усе сымбалі, у якіх адлюстравалася ідэя «раскіданага гнязда»: стрэхі без саломы й спадарожнікавых «талерак», разьбітыя шпакоўні пад яблынямі і абсалютова такая самая паводле архітэктуры прыбіральня з дахам, але бязь сьценаў і дзьвярэй. Цікава, што адзінай кнігай, якую мы знайшлі ў руінах, была «Геаграфія схаваных краінаў» на беларускай мове з даволі падрабязнымі плянамі Чыкага, Нью-Ёрка ды іншых гарадоў, якія да гэтага часу спадзяюцца адшукаць архэолягі. Нейкім цудам пашчасьціла сустрэць абарыгена. Гэта быў я: здагадаўся прывезьці адмыслова зробленую «індзейскую» маску, бляшанку «кока-колы» і зорна-паласаты сьцяг, які мы ўрачыста ўзьнялі на рэштках Белай хаты. Далей кожны заняўся сваёй сьціплай, але агульначалавечай справай, якой і мае быць нашае жыцьцё.

Яўген Шунейка стварыў сэрыю замалёвак кантынэнта, на якія потым з дапамогай ксэракса наклаў выявы індзейцаў, даляраў, хмарачосаў ды іншых вобразаў, зь якімі ў нас звычайна асацыюецца клясычная Амэрыка. Артур Клінаў загрузіў сваю машыну амэрыканскай саломай, зь якой па вяртаньні зрабіў катафалк у нацыянальным стылі «Крыжачок» для выставы «Сьмерць піянэра-ІІІ» (дарэчы, адзін зь іншых катафалкаў на ёй меў назоў «Амэрыканская мара»). Філёзаф Алесь Анціпенка стварыў канцэптуальную карціну-гіпэртэкст зь пераплеценых прозьвішчаў удзельнікаў экспэдыцыі й словаў «Свабода», «Амэрыка» ды інш. Я напісаў лёзунг для транспаранту: «Не шукай Амэрыку там, дзе няма цябе!» Ягоны сэнс тады быў няўцямны і для мяне самога.

Міхал Баразна займаўся картаграфіяй новаадкрытых абшараў сьвядомасьці й зрабіў сэрыю фотаздымкаў, выстава якіх потым прайшла ў Нямеччыне. Міхал успрыняў нашую экспэдыцыю як спробу «закрыць Амэрыку» (ад сябе заўважу: Калюмб у свой час марыў адкрыць шлях не ў Амэрыку, а ў Індыю, і ці не атрымалася б і ў нас так, што замест Амэрыкі мы закрылі б нейкую іншую краіну?). Зрэшты, Міхала можна зразумець: перад нашым падарожжам па той бок Круглянскага мосту (містыка геаграфіі гэтага раёну Беларусі цікавіла й Васіля Быкава — гл. аповесьць «Круглянскі мост») ён вярнуўся з Рыму, дзе адчуў нясьцерпнае жаданьне дабурыць і закапаць Форум, Калізэй ды іншыя рэшткі антычнае цывілізацыі, вакол якіх «ходзяць у карагодах» і фатаграфуюцца турысты. Баразна марыць разбурыць ушчэнт хаты, гаспадарам якіх ніколі ў жыцьці не пашчасьціла паліць цыгарэты Lucky Strike, і адкрыць на месцы Амэрыкі штосьці новае, пакуль безназоўнае. Здымкі ціхмянай агоніі некалі вялікага кантынэнту — краявіды й натурморты — ён скарыстоўвае ў якасьці матэрыялу для лірычна-мэтафізычнага «Рукапісу пра Амэрыку, які ніколі ня будзе напісаны». Надпісы ад рукі на фоне зямлі й неба амаль усе нечытэльныя, што спараджае ў гледачоў, якія спрабуюць расшыфраваць іх, невырашальныя пытаньні, фантазіі, спрэчкі. Вось так і нараджаюцца міты: нейкая звычайная падзея накшталт вандроўкі ў вёску, калі яе належным чынам задакумэнтаваць і частку дакумэнтаў зьнішчыць, абрастае чуткамі й навуковымі дысэртацыямі.

Частку ўзаранага поля на ўскрайку Амэрыкі мы засеялі прывезенай з сабою кукурузай у знак надзеі на творчую плоднасьць гэтага кутка бязьмежнай беларускай прыроды. Потым над раскладзеным на траве абрусам узьнялі кілішкі за ўсе Амэрыкі сьвету, але таксама — і за шчасьлівае вяртаньне ў Эўропу. На адваротным шляху ў машыне Клінава адмовіліся працаваць тармазы (гэта натуральна для ўсялякага шызападарожжа сьвядомасьці, у якім, паводле Дэлёза, няма межаў і прыпынкаў). Артур у той жа вечар трапіў у шпіталь, але прычынай таму была не аварыя, а запаленьне вачэй: надта шмат таямніцаў адкрыла адразу беларуская геаграфія.

На думку Баразны, для кансалідацыі ў сучасную нацыю беларусам трэба перажыць уласную эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. Я ведаў з клясычнае геаграфіі, што існуюць Амэрыкі Паўночная, Паўднёвая й Цэнтральная, і таму напачатку спадзяваўся адкрыць разам зь сябрамі нейкую Ўсходнюю Амэрыку, але ўрэшце, як ужо казаў вышэй, прыйшоў да высновы: не шукай Амэрыку там, дзе няма цябе. Амэрыку (а за ёй — і ўвесь астатні сьвет) трэба шукаць ня дзесьці звонку, а ўсярэдзіне сябе самога. Кожны чалавек носіць у сваёй душы ўласныя зямлю, зоркі і акіяны. У кожнага ёсьць свая Ўнутраная Манголія, свае Беларусь, Амэрыка ды іншыя краіны, бальшыню якіх звонку немагчыма нават уявіць.

Штогод з палітыка-адміністратыўнай мапы Беларусі зьнікаюць дзясяткі заняпалых вёсак. Цяпер мы можам здагадацца, куды.

 кантакт з рэдакцыяй: zn@medisont.com 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія