| |
Ніна Баршчэўская, Беларуская эміграцыя - абаронца роднае мовы |
Прадметам дысэртацыі зьяўляецца аналіз публікацыяў, зьмешчаных на старонках беларускага эміграцыйнага друку, у якіх абмяркоўваюцца пытаньні беларускае мовы. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мовы, а з другога – імкненьне беларусаў як у замежжы, гэтак і на Бацькаўшчыне, захаваць чысьціню роднае мовы; характарызуецца сытуацыя беларускае мовы ў школьнай сыстэме Беларусі...
>
падрабязна <
|
Зінаіда Дудзюк, ШЛЯХАМІ СПРАДВЕЧНАГА СЛОВА, АБО ПРЫЗНАННЕ Ў ЛЮБОВІ |
Шаноўныя чытачы, 2001 год — абвешчаны Годам моў. Напэўна, з гэтай нагоды кожны народ захоча яшчэ раз азірнуцца на мінулае, каб узважыць свае моўныя набыткі і страты, вызначыць далейшы шлях. Ёсць над чым задумацца і беларусам, старажытная мова якіх у розныя часы і перажывала ўздым, і была пад забаронаю, але яна ніколі не спыняла сваёй жыватворнай плыні ў асяроддзі простага люду, іншы раз маючы выхад толькі ў вусную народную творчасць.
“Залатым векам” беларускай культуры было...
>
падрабязна <
|
С. Іванова, Я. Іваноў, Н. Мячкоўская, САЦЫЯКУЛЬТУРНАЯ ПРАСТОРА МОВЫ |
Аналізуюцца моўная сітуацыя ў Беларусі, этычныя калізіі двухмоўя, ставіцца праблема лінгвакраіназнаўчай рэпрэзентацыі нацыянальна-культурнай семантыкі беларускай мовы (у тым ліку ў дачыненні да рускамоўных жыхароў Беларусі), робіцца спроба вымярэння ступені блізкасці беларускай і рускай моў шляхам кантрастыўнага аналізу рэалізацыі іх граматычных сістэм на матэрыяле эквівалентных тэкстаў. Асобную частку складаюць матэрыялы дакладаў і паведамленняў І-ай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская мова: стан ужытку пасля рэферэндуму”, прысвечанай актуальным пытанням сучаснага сацыяльна-прававога і культурнага статусу беларускай мовы.
Прызначана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам ВНУ і настаўнікам, аспірантам і студэнтам, а таксама ўсім, каму неабыякавы лёс беларускай мовы...
>
падрабязна <
|
|