БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары...

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ПЕРАКЛАДЫ СУСЬВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

 
ВАСІЛЬ СЁМУХА - пераклады з польскай мовы

Васіль СЁМУХА (нар. 1936). Нараджэнец Пружаншчыны. Беларускі перакладчык прозы, паэзіі і драматургіі. Закончыў Маскоўскі універсітэт імя М.В. Ламаносава па курсе германістыкі. Надрукаваў пераклады зь нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Праклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы). Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі (1998), Германіі (2001) і літаратурная ПЭН-Цэнтра (1996). > падрабязна <

 
 Quo vadis, Гэнрык Сянкевіч

Рым... Амаль 50 гадоў таму... Выдавецтва "Зніч", заснаванае ў Вечным горадзе беларускімі эмігрантамі, выдае грунтоўную творчую працу ксяндза Пятра Татарыновіча — беларускі пераклад аднаго з найпапулярнейшых раманаў Г.Сянкевіча "Quo Vadis". Працу, якою сын Палескіх пушчаў хацеў дасягнуць замірэння сваіх думак аб радзіме з адчуваннямі жыцця эмігранта, "свайго сярод чужых"... Рым... Больш за 100 гадоў таму... Па Вечным горадзе блукае з нататнікам і томікам Тацыта нейкі чужынец ды ўважліва дапільноўвае кожную дробязь, якою адрозніваецца тое, што ён бачыць, і тое, пра што ён чытае. Калі ў 1896 годзе ў далёкай Польшчы выходзіць ягоны раман "Quo Vadis", той чужынец... > падрабязна <

 
 Джэймс Джойс, Уліс

Джэймс Джойс, Уліс, пераклад Ян Максімюк, Беласток 1993, Пераклад зроблены з выданьня Ulysses by James Joyce, Modern Library Edition, New edition, corrected and reset, 1961 Random House, Inc., New York
САМАВІТЫ, ПУЛЬХНЫ БЫК МАЛІГАН ВЫСУНУЎСЯ зь лесьвічнага прахону, несучы ў руках місачку з мыльнаю пенай, на якой ляжалі наўскрыж люстэрка й брытва. Лагодны ранішні павеў зьлёгку ўзьнімаў крысьсё ягонага неаперазанага жоўтага халата. Ён падняў місачку перад сабой і заінтанаваў: — Introibo ad altare Dei. Прыпыніўшыся, ён глянуў долу, у змрок вітых сходаў, і сіпла паклікаў: — Выходзь, Кінч. Выходзь... > падрабязна <

 
 Беларуска, Марта Піньска

Люблю заходзіць у гэтую піццэрыю ў цэнтры Менска. «Patio Pizza» - гэта трошкі атмасферы вялікага горада і адчування, што ты пусціў карэнне ў заходні стыль: абед - хуценькая, подбегам, перакуска ў самым цэнтры вірлівага жыцця. Сяджу каля вялікага акна ў памяшканні і разам з тым на праспекце Скарыны сярод людской куламесы, што чакае бітком набітага тралейбуса. Салон піццэрыі ахінае непаўторная атмасфера тусоўкі.Ёмістая неўабхват, высокая афіцыянтка з разложыстымі клубамі калышацца над мною, прымаючы заказ. Яе меланхалічны выгляд яшчэ да нядаўняга даводзіў мяне ледзь не да шалу. Але я ўжо тут цэлы год і цяпер, бадай што, лепей разумею ў яе вачах... > падрабязна <

 
 Польская анархія, Павал Ясеніца

Кніга Паўла Ясеніцы (сапр. Лех Бейнар) прыцягнула маю ўвагу даўно. З часам я ўсё больш хацеў, каб з ёю пазнаёміліся шырэйшыя колы беларусаў. Прычыны гэтага жадання я хачу трохі растлумачыць. Па-першае, гэтая кніга паўстала з дыскусіі, якая разгарэлася была на старонках польскае прэсы ў 1961 годзе па ініцыятыве Паўла Ясеніцы. У спрэчках узялі ўдзел больш за пятнаццаць аўтараў: гісторыкаў і публіцыстаў. "Польская анархія" нарадзілася з публічнага дыялога зацікаўленых людзей. Адсюль ейны пафас і публіцыстычнасць. Адсюль надзённасць узнятых праблем, хаця гаворка тычыцца часоў вельмі даўніх. Нажаль, у Беларусі культура дыскусіі сёння амаль... > падрабязна <

 
 Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне

Кніга дае ўяўленьне пра cучасную гуманітарную сытуацыю ў суседняй Польшчы, зь якой Беларусь зьвязана тысячамі братніх сувязяў. Мысьленьне сучасных польскіх думаньнікаў з усёй відавочнасьцю паказвае сугучнасьць духоўных пошукаў палякаў і беларусаў. Сьвет зьмяніўся, і перад элітамі грамадзтва паўстала заданьне наноў асэнсаваць месца чалавека і грамадзяніна ў соцыюме, выявіць усю складанасьць дачыненьняў паміж уладай і індывідам, падарваць нэгатыўныя ідэалягічныя стэрэатыпы мінуўшчыны. Кніга знаёміць чытача зь перадавым эўрапейскім інтэлектуальным досьведам і заахвочвае яго да самастойных разважаньняў і высноваў. Разьлічана на вучняў старэйшых клясаў, студэнтаў гуманітарных спэцыяльнасьцяў, а таксама на выкладнікаў, навукоўцаў і акадэмічных работнікаў. > падрабязна <

 
 Лісьце срэбнай таполі, Ян ЧЫКВІН

Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў пакрысе, з перапынкамі, я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва кранала, павышала мой духоўна-эмацыянальны, інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз стройнай, серабрыста-дрыжачай таполяй, з бліскуча-звонкім лісцем пад ветрам, у якой, усё ж, кожны лісцік – з сваёй іскрынкай, адмецінай… Кнігу складаюць вершы паэтаў розных пакаленняў, розных творчых індывідуальнасцей, эстэтычных напрамкаў, школ і паэтык. Аднак усе яны… > падрабязна <

 
 УЛАДЗІМІР ВЫСОЦКІ ў перакладзе

Зборнік зьмяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 28 твораў шырокавядомага паэта, сьпевака, актора Ўладзіміра Высоцкага, у драматычным і трагічным лёсе (і адпаведна творчасьці) якога яскрава і выразна адлюстравалася адна з найбольш складаных эпохаў гісторыі. Пераклады на беларускую мову твораў Уладзіміра Высоцкага і прысьвечаных яму вершаў зроблены Міхасём Булавацкім. > падрабязна <

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster