Бадай для кожнага разважлівага чалавека відавочнае тое шматроўневае змаганне, якое вядзецца ў нашым краі з удзелам разнастайных сілаў, як правіла аднолькава чужародных гэтай зямлі і яе насельнікам. Змаганне гэтае, што пачалося не ўчора і не сёння, і нават не сто-дзвесце год таму, насамрэч з’яўляецца адно эпізодам “баявых дзеянняў” у вайне, якая перманентна спадарожнічае развіццю еўрапейскай цывілізацыі вось ужо больш як дзве тысячы гадоў – з таго часу, як на кантынент пачалося ўварванне ідэяў і ўяўленняў, процілеглых стараеўрапейскім. Ведама, дэкларуючы працяг гэтай вайны “Афінаў супраць Ерусаліму”, яе “татальнасць” і незаўсёдную выяўленасць у фізічным вынішчэнні ахвяр звыклымі мілітарнымі сродкамі, мы маем на ўвазе перадусім культурнае змаганне.
У свеце, дзе даўно немагчымае апрычонае і спакойнае існаванне культураў, сама гісторыя чалавецтва ў ладнай меры аказваецца
...
>
падрабязна <
|