| |
БЕЛАРУСКІ
РЭЗЫСТАНС НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ
|
Беларускі Рэзыстанс
1 / 2005 г. |
Юры Грыбоўскі. Першы беларускі штурмовы зьвяз
(Да гісторыі стварэньня й дзейнасьці беларускіх камандас у гады Другой сусьветнай вайны)
У гісторыі беларускага нацыянальнага супраціву ў гады Другой сусьветнай вайны дагэтуль застаецца шмат пытаньняў, якія патрабуюць глыбокагадасьледаваньня. Акурат да ліку гэткіх праблемаў адносіцца гісторыя стварэньня й дзейнасьці беларускіх дывэрсійных фармаваньняў на баку Нямеччыны. Гаворка ідзе пра малаколькасныя аддзелы камандас, у заданьне якіх уваходзіла, галоўным чынам, выведка і правядзеньне дывэрсіяў у тыле супраціўніка. Недасьледаванасьць дадзенага пытаньня тлумачыцца ня толькі ейнай зачыненасьцю на працягу савецкага пэрыяду, але, таксама, адсутнасьцю непасрэдных архіўных крыніцаў. Дасюль айчынныя дасьледчыкі карысталіся пераважна ўспамінамі сучасьнікаў гэных падзеяў, а таксама...
>
падрабязна <
|
Спэцвыпуск часопіса “Беларускі Рэзыстанс”:
Сяргей Ёрш, Рыцар Свабоды |
Асоба ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага часта трапляе пад увагу беларускіх дасьледчыкаў. У розных публікацыях адзначаецца ягоная роля як палітыка і сьвятара ў часы Беларускай Народнай Рэспублікі, у міжваенным заходнебеларускім нацыянальным і рэлігійным руху, згадваюцца высілкі Гадлеўскага ў справе арганізацыі беларускага школьніцтва ў часы нямецкай акупацыі, ягоная публіцыстыка і пераклады. Аднак дагэтуль абыходзіцца (альбо нават і ігнаруецца) ўдзел Вінцэнта Гадлеўскага ў беларускім нацыянальным антынацыскім Супраціве ў 1941-42 гг. Напрыклад, у біяграме Гадлеўскага, зьмешчанай у кнізе Лявона Юрэвіча “Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі” (Менск, Беларускі Гістарычны Агляд, 2001) няма нават згадкі пра дачыненьне В. Гадлеўскага да Супраціву. Як, дарэчы, і ў ягонай біяграме ў кнізе “Успаміны” Анэлі Катковіч і Вэранікі Катковіч-Клентак (Беласток, Беларускае Гістарычнае...
> падрабязна <
|
Беларускі Рэзыстанс
1 / 2004 г. |
Тэма
Беларускага Рэзыстансу (Супраціву) ў ХХ стагодзьдзі была і застаецца важнай, актуальнай і што крыўдна— маладасьледаванай. Нешматлікія публікацыі беларускіх і замежных гісторыкаў, як правіла, асьвятляюць толькі асобныя яго эпізоды, але не даюць агульнай карціны. Дый зрабіць гэта на сёньняшні момант амаль немагчыма — доступ да адпаведных архіўных крыніцаў у Беларусі абмежаваны. Аменавіта цяпер трэба было б актыўна друкаваць дакумэнты-першакрыніцы, на якіх грунтаваліся б будучыя дасьледаваньні па гісторыі Беларускага Рэзыстансу. Адна з нашых задачаў — выправіць у лепшы бок гэтую сытуацыю.
“Беларускі Рэзыстанс” — часопіс найноўшай гісторыі нашай краіны, які будзе прысьвечаны найперш Супраціву. Дакумэнты і лісты, успаміны і дасьледаваньні — усё, што дагэтуль пылілася ў прыватных і дзяржаўных архівах,у Беларусі і за мяжой, знойдзе месца на бачынах...
>
падрабязна <
|
кантакт: rezystans2004@yahoo.com
|